У Дубліне завяршылася жараб'ёўка адборачнага тура чэмпіянату Еўропы 2020 года па футболе

2 декабря 2018

І навіна апошніх хвілін: у Дубліне завяршылася жараб'ёўка адборачнага тура чэмпіянату Еўропы 2020 года па футболе. Зборная Беларусі трапіла ў групу С - у саперніках дружыны Ігара Крывушэнкі чатырохразовыя чэмпіёны свету - немцы, трохразовыя сярэбраныя прызёры мундыяля - зборная Нідэрландаў, а таксама Паўночная Ірландыя і Эстонія. Нагадаем, калі беларусы не выйдуць з гэтай групы ў фінальную стадыю чэмпіянату Еўропы, то ў сакавіку 2019 года мы атрымаем яшчэ адзін шанц прабіцца на топ-турнір праз плэй-оф Лігі нацый, дзе ў паўфінале мы згуляем супраць Грузіі.