У Доме футбола прайшла жараб'ёўка 1/16 фіналу Кубка Беларусі па футболе

1 июня 2021

У Доме футбола прайшла жараб'ёўка 1/16 фіналу Кубка Беларусі. Дзеючы пераможца турніру БАТЭ праэкзаменуе "Баранавічы", цікавымі выглядаюць пары "Белшына" - "Рух", "Нафтан" - "Дынама-Брэст", лідар сезона "Шахцёр" згуляе з пераможцам пары Дзяржаўная вопытная лесагаспадарчая ўстанова - "Узда". Гульні гэтай стадыі турніру пройдуць 22 і 23 чэрвеня.