Ужо менш за дзве гадзіны застаецца да пачатку ключавога матча БАТЭ ў еўракубкавай кампаніі. У чацвёртым туры Лігі Еўропы жоўта-сінія згуляюць у гасцях супраць "Кёльна", і шмат у чым ад выніку гэтай гульні залежыць, ці зможа беларускі клуб прадоўжыць барацьбу ў плэй-оф, на стадыі 1/16-й фіналу, трэці раз у гісторыі. У 23:00 - прамая трансляцыя на "Беларусь 5". Дзіўна, але букмекеры аддаюць вялізную перавагу нямецкай камандзе. Два тыдні таму БАТЭ быў мацнейшы, 1:0.
Раней, у 20:50 - прамая трансляцыя са Швейцарыі, дзе “Янг Бойз” прыме кіеўскае "Дынама" беларускага трэнера Аляксандра Хацкевіча. Таксама ў складзе кіяўлян паўабаронца зборнай Беларусі Мікіта Корзун. "Астана" Івана Маеўскага і Ігара Шытава згуляе ў 21 гадзіну з "Макабі".













