У чвэрцьфінальным матчы Лігі чэмпіёнаў гандбольны клуб "Мяшкоў Брэст" згуляе з "Барселонай"

12 мая 2021
Знакавы матч для клуба "Мяшкоў Брэст". У сваім першым чвэрцьфінале Лігі чэмпіёнаў у гісторыі  беларусы рыхтуюцца прыняць гранда сусветнага гандбола - "Барселону". Іспанцы - дзевяціразовыя пераможцы турніру, а ў мінулым сезоне дайшлі да фіналу. Раней "мяшкоўцы" сустракаліся з імі двойчы і абодва разы ўступілі. Ці знойдуцца казыры ў брастаўчан у супрацьстаянні з такім грозным сапернікам сёння, даведаемся з прамой трансляцыі на нашым спартыўным канале "Беларусь 5", пачатак сустрэчы ў Брэсце ў 19:45. Гульня ў адказ 20-га мая пройдзе ў Іспаніі.