У чвэрцьфінальным матчы чэмпіянату Еўропы зборная Беларусі саступіла камандзе Турцыі - 41:55. Самай выніковай у нас стала Кацярына Сныціна, якая набрала 12 ачкоў. Алена Леўчанка і Анастасія Верамеенка зрабілі па 11 падбораў. У пятніцу беларускі пачнуць барацьбу ў мікратурніры за 5-8 месцы. У выпадку перамогі ў першым матчы над няўдачнікам сустрэчы Швецыя - Францыя нашы дзяўчаты змогуць адабрацца на чэмпіянат свету.














