У чвэрцьфінале турніру ў Цянцзіне Арына Сабаленка сёння згуляе супраць Тымеа Бачынскі

12 октября 2018

Ці ўдасца Арыне Сабаленцы ўзяць рэванш за паражэнне гадавой даўнасці? У чвэрцьфінале тэніснага турніру ў Цянцзіне 11-ая ракетка свету сёння згуляе супраць тэнісісткі з чацвёртай сотні сусветнага рэйтынгу Тымеа Бачынскі. Летась дзяўчаты сустракаліся ў рамках паядынку Кубка Федэрацыі, і тады перамога засталася за тэнісісткай са Швейцарыі. Пераможца супрацьстаяння Сабаленка - Бачынскі ў паўфінале выйдзе на корт супраць наймацнейшай у дуэлі Караліна Плішкава - Кэці Бултэр.