У чвэрцьфінале турніру ў Досе Арына Сабаленка згуляе з Чжэн Сайсай

26 февраля 2020
На турніры катэгорыі "Прэм'ер" у Досе з прызавым фондам амаль  3 мільёны долараў Арына Сабаленка прабілася ў чвэрцьфінал. Першая ракетка Беларусі і 13-ая ў свеце сустракалася з 20-й Марыяй Сакары з Грэцыі. У стартавым сэце апанентка спрабавала навязаць барацьбу, але наша тэнісістка была мацнейшай - 6:3. У другой жа партыі Сабаленка аказалася па-спартыўнаму прагнай і не аддала ніводнага гейма - 6:0.

У чвэрцьфінале Арына згуляе з кітаянкай Чжэн Сайсай. Дзве асабістыя сустрэчы з трох засталіся за азіяткай, таму ў беларускі ёсць добры шанц аднавіць раўнавагу. Матч адбудзецца заўтра. Турнір у Досе, нагадаем, транслюе тэлеканал "Беларусь 5".