У чэшскім Нове-Места сёння завершыцца 7 этап Кубка свету па біятлоне

8 февраля 2015

У чэшскім Нове-Места дзвюма гонкамі праследавання сёння завершыцца 7 этап Кубка свету па біятлоне. Гэтымі хвілінамі спаборнічаюць дзяўчаты. Беларуска Дар'я Домрачава пайшла на трасу чацвёртай. Таксама прымаюць удзел у гонцы Ірына Крыўко, Надзея Скардзіна, Надзея Пісарава і Анастасія Дубарэзава. Прамую трансляцыю вядзе тэлеканал "Беларусь 2". У 17 гадзін стартуюць мужчыны.