У чэшскім Нове-Места працягваецца 7 этап Кубка свету

6 марта 2020
Сёння ў праграме спаборніцтваў - мужчынскі спрынт. Тут будзем хварэць за 4 беларусаў - Рамана Ялётнава, Антона Смольскага, Мікіту Лобастава і Сяргея Бачарнікава, які на мінулым тыдні ў Раўбічах стаў двухразовым чэмпіёнам Еўропы. Ці ўдасца развіць поспех і на Кубку свету, даведаемся з прамой трансляцыі на "Беларусь 2", пачатак у 19:20.