У Новэ-Места сёння стартуе этап Кубка свету. З-за каранавіруса спаборніцтвы пройдуць без гледачоў, а таксама адменены ўсе прэс-канферэнцыі. У першы дзень - жаночая спрынтарская гонка. Зборную Беларусі прадставяць Ірына Крыўко, Ганна Сола, а таксама Алена і Ірына Кручынкіны. Прамая трансляцыя на "Беларусь 5" пачнецца ў 19:25.
У Чэхіі стартуе этап Кубка свету па біятлоне
5 марта 2020













