У Чабаксарах сёння працягнецца камандны чэмпіянат Еўропы па лёгкай атлетыцы

21 июня 2015

У Чабаксарах сёння працягнецца камандны чэмпіянат Еўропы па лёгкай атлетыцы: беларусы пасля першага дня ідуць на 9 месцы з 12 зборных. Сёння адбудуцца яшчэ 19 відаў: Аліна Талай у бегу на 100 метраў з бар'ерамі на старт выйдзе ў 15:25, пазмагаецца за п’едэстал Вольга Сударава ў скачках у даўжыню. Прамая трансляцыя чэмпіянату Еўропы вас чакае на тэлеканале "Беларусь 5" - старт у 15:00.