У Чавусах адкрыюць новы біятлонны комплекс
Паралельна будзе адкрыты новы біятлонны спарткомплекс у Чавусах. Стадыён абсталяваны стрэльбішчам на 18 установак, адміністрацыйна-бытавым корпусам з трэнажорнай залай, прэс-цэнтрам і канферэнц-залай. Трыбуны спарткомплексу змяшчаюць 500 гледачоў.
У Чавусах стартуе Кубак Беларускай федэрацыі біятлона
На спаборніцтвах пазмагаюцца 8 каманд і больш за 160 юных біятланістаў, уключаючы эксперыментальную групу Наваполацкага вучылішча алімпійскага рэзерву. Такім чынам, цырымонія адкрыцця комплексу ў Чавусах і Кубка федэрацыі пачнецца ў 11:00. Следам пройдуць мас-старты ў юнакоў і дзяўчат 2002-2003 гадоў нараджэння. А заўтра нас чакаюць змяшаныя эстафеты. За ходам гонак у рэжыме анлайн сачыце на YouTube-канале Беларускай федэрацыі біятлона.













