У Брэсце стартавалі Х Балтыйскія юнацкія гульні

7 июля 2017

За перамогу ў 15 відах спорту будуць змагацца каля 1 300 атлетаў з 8 краін: Беларусі, Расіі, Швецыі, Германіі, Польшчы, Літвы, Латвіі і Эстоніі. Гэта юнакі і дзяўчаты ва ўзросце ад 13 да 17 гадоў. Беларуская дэлегацыя самая прадстаўнічая - каля чатырохсот удзельнікаў.

Вячаслаў Дурноў, першы намеснік міністра спорту і турызму Беларусі:

"Мы вельмі рады, што нам даверана правесці юбілейныя Балтыйскія юнацкія гульні. Упэўнены, што яны пройдуць на самым высокім узроўні. Што датычыцца і рэспубліканскага аргкамітэта, і мясцовых арганізатараў, зроблена было ўсё магчымае".

Балтыйскія юнацкія гульні праводзяцца раз на два гады, пачынаючы з 2001-га. На папярэднім турніры, які прайшоў у Брандэнбургу (Германія), беларускія спартсмены заваявалі 127 медалёў.