У Брэсце стартаваў адкрыты чэмпіянат Беларусі па веласпорце

7 августа 2014

У Брэсце стартаваў адкрыты чэмпіянат Беларусі па веласпорце на шашы сярод мужчын. Веласіпедная гонка прадоўжыцца пяць дзён па маршруце Брэст - Пружаны - Бяроза - Баранавічы, а гэта не менш за 750 кіламетраў. Ацэньваць спартсменаў будуць на хуткасць і трываласць. Турнір прадоўжыцца да 11 жніўня, фініш і ўшанаванне пераможцаў адбудзецца ў панядзелак у Баранавічах на пляцоўцы Лядовага палаца.


Мікалай Хявук, суддзя вышэйшай нацыянальнай катэгорыі, старшыня Брэсцкага аддзялення Нацыянальнай федэрацыі веласпорту:


Калісьці гэта гонка называлася Фізкультурнік Беларусі і праходзіла па тэрыторыі ўсёй рэспублікі, практычна па ўсіх абласных цэнтрах, але сёння маршрут абмежаваны. Другі год запар узяліся за арганізацыю гэтай гонкі па просьбе Мінспорта. Зразумела, Брэсцкая вобласць на высокім узроўні праводзіць гэту гонку.


На тэрыторыі Брэсцкай вобласці велапрабег праводзіцца другі раз і ўжо атрымаў нефармальную назву Тур дэ Брэст. Такая шматдзёнка мае ўсе шанцы аднавіць нацыянальныя гонкі па веласпорце.