У Брэсце прайшоў маштабны паўмарафон

8 сентября 2019

Слова нашай мабільнай студыі ў Брэсце. На сувязі  Паліна Шуба і Сяргей Лугоўскі.

Мы зноў гатовыя распавесці аб самых займальных мерапрыемствах сённяшняга дня. 

На вуліцы Савецкай, становіцца ажыўлена, жыхары і госці не прапускаюць магчымасці правесці нядзелю ў святочнай атмасферы (прамое ўключэнне).

Бадзёра правялі гэтую раніцу ўсе ўдзельнікі брэсцкага паўмарафону. Масавы старт сабраў каля паўтары тысячы чалавек. 

Удзел прымалі не толькі прафесійныя спартсмены. Дарэчы, адну з іх,  алімпійскую чэмпіёнку,  чакаем у нашай студыі праз пару гадзін. 

У марафоне ўзялі ўдзел і нашы калегі. На выбар было тры дыстанцыі: 5, 10 і 21 кіламетр. 

Тройка пераможцаў на кожнай дыстанцыі атрымала грашовую ўзнагароду, а ўсе ўдзельнікі - памятныя медалі.