У Брэсце праходзіць "Універсіяда-2019"

16 мая 2019

Брэст гэтымі днямі ператварыўся ў моладзевую спартыўную сталіцу. Тут праходзіць найбуйнейшы рэспубліканскі студэнцкі форум "Універсіяда -2019". Сярод удзельнікаў больш як 700 юнакоў і дзяўчат з паўсотні ВНУ краіны. Падчас спаборніцтваў Міністэрства адукацыі падвяло вынікі студэнцкага года, узнагароджаныя лепшыя каманды. На адкрыцці форуму запалілі і "Полымя міру" ІІ Еўрапейскіх гульняў.

Праграма Універсіяды-2019 у Брэсце прысвечаная лёгкай атлетыцы. Усяго 12 відаў спорту. Сярод спартсменаў ёсць і прафесіяналы, якія ўваходзяць у састаў нацыянальных каманд. Лепшыя студэнты  прадставяць Беларусь летам на Сусветнай універсіядзе ў Італіі.