У Брэсце з'явіўся крыты футбольны манеж

13 декабря 2018

Пад купалам знаходзіцца поле са штучным пакрыццём найноўшага пакалення памерам 65 на 110 метраў. Спартыўны аб'ект - падарунак да тысячагоддзя горада, якое Брэст адзначыць у наступным годзе. Фінансавалі будаўніцтва гарадскі бюджэт і Федэрацыя футбола. Зараз у абласным цэнтры дзеці змогуць займацца футболам круглы год.

Першымі на поле ў манежы выйшлі ўдзельнікі матча ветэранаў клуба "Дынама-Брэст" і зборнай Беларускай федэрацыі футбола. Спартыўная пляцоўка адпавядае ўсім патрабаванням правядзення матчаў міжнароднага ўзроўню.