У Брэсце ўзнагародзілі лепшых юных спартсменаў

22 января 2017

Больш за 90 школьнікаў ва ўзросце да 14 гадоў атрымалі спартыўную экіпіроўку, памятныя сувеніры з алімпійскай сімволікай і дыпломы з рук прызёраў Алімпійскіх гульняў, пераможцаў чэмпіянатаў свету і Еўропы. Паводле слоў арганізатараў акцыі, гэта добры стымул для развіцця алімпійскіх відаў спорту.

Тамара Самахвалава-Давыдзенка, заслужаны майстар спорту Беларусі, бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў - 1996 па веславанні акадэмічным: "Калі дзецям мы ўручаем узнагароды, гэта паказчык таго, што кожнае дзіця можа дамагчыся такіх жа высокіх спартыўных вынікаў. Галоўнае - імкнуцца да іх і дасягаць сваёй мэты".

Алена Белаконенка, дырэктар прадстаўніцтва НАК Беларусі ў Брэсцкай вобласці:

"Практычна 40% дзяцей - лёгкаатлеты, што гаворыць аб тым (нават да 14 гадоў!), што ў Брэсцкай вобласці лепш за ўсё развіваецца лёгкая атлетыка. Нездарма на сённяшні дзень брэсцкая лёгкая атлетыка - наймацнейшая ў краіне".

У рэгіёне налічваецца каля трох з паловай тысяч спартыўных аб'ектаў. Ёсць усе ўмовы для развіцця і паляпшэння спартыўных дасягненняў.