У Брэсце і Жодзіне сёння стартуе другі тур Вышэйшай лігі Беларусі па футболе

27 марта 2020
У 18 гадзін "Тарпеда-БелАЗ" прымае "Белшыну". Прамая трансляцыя на "Беларусь 5". У 8 вечара пачатковец эліты - "Рух" - будзе змагацца  з "Энергетыкам", які ў стартавым туры сенсацыйна абгуляў БАТЭ, 3:1. Гэту сустрэчу пакажа "Беларусь 5. Інтэрнэт".