У Браславе прайшлі міжнародныя спаборніцтвы па парусным спорце

24 августа 2015

У Браславе на адным з самых вялікіх азёр Беларусі - Дрывяты - прайшлі міжнародныя спаборніцтвы па парусным спорце. У рэгаце ўзялі ўдзел больш як дваццаць яхтсменаў-аматараў з Беларусі і Латвіі. Міжнародная рэгата прайшла тут ужо чацвёрты раз. З кожным годам цікавасць да спаборніцтваў у аматараў паруснага спорту ўзрастае. Сёлета большасць удзельнікаў - дзеці.

Спаборніцтвы доўжыліся два дні. Лепшымі сярод юных удзельнікаў сталі спартсмены з Мінскай вобласці, Мінска і Юрмалы. У крэйсерскіх гонках у класе "Мікра" перамогу атрымаў экіпаж з Мінска.