У Браславе на возеры Дрывяты прайшлі міжнародныя спаборніцтвы па парусным спорце

16 сентября 2014
Каманды з пяці рэгіёнаў Беларусі і Рыгі аспрэчвалі перамогу ў класах Мікра і Аптыміст. Яхтынг хаця і дарагі з фінансавага пункту погляду від спорту, але дэмакратычны ў дачыненні да ўзросту спартсменаў. Самаму маладому ўдзельніку Браслаўскай рэгаты 8 гадоў, а самаму вопытнаму за 60. Экіпажам трэба максімальна хутка прайсці адмераную дыстанцыю 4 кіламетры, выкарыстоўваючы толькі сілу ветру і ўласнае майстэрства. Лепшыя вынікі паказалі каманды з Мінска і Гродна.

Уладзімір Дзянісаў, галоўны суддзя міжнародных спаборніцтваў па парусным спорце Браслаўская рэгата: Дастаткова цяжкая фізічная праца плюс добрае веданне матэматыкі. Мы часта гаворым, што парусны спорт - гэта від шахмат. Тут вельмі многае трэба аналізаваць, разнастайныя сітуацыі, якія неабходныя для дасягнення перамогі.

У 30-я гады мінулага стагоддзя на Браслаўскіх азёрах рэгаты праводзіліся рэгулярна. У невялікім горадзе існавала некалькі яхт-клубаў. Сёння адраджэнне яхтынга і правядзенне відовішчных спаборніцтваў міжнароднага ўзроўню зробіць Браслаўскі край яшчэ больш прывабным для бізнесменаў і турыстаў.