У Барысаве адбудзецца фінал Кубка Беларусі па футболе. Прамая трансляцыя на Беларусь 5

3 мая 2014

На вышэйшыя вынікі сёння будуць спадзявацца балельшчыкі фіналістаў Кубка Беларусі па футболе. Але цікавы яшчэ адзін момант: салігорскі Шахцёр і гродзенскі Нёман першымі згуляюць на лепшай футбольнай арэне ў Беларусі.


Стадыён пачалі будаваць у 2010-м, а скончылі мінулай восенню. Праўда, адкрыццё вырашылі не фарсіраваць - далі прыжыцца натуральнаму газону. Самае сучаснае гукавое абсталяванне, антывандальныя крэслы і 13400 месцаў - арэна адпавядае чацвёртай катэгорыі УЕФА, а значыць можа прымаць матчы Лігі чэмпіёнаў, самага прэстыжнага клубнага турніру.


Тэлеканал Беларусь 5 будзе весці прамую трансляцыю фіналу Кубка краіны з новай арэны. Пачатак у 19:20.