У Барысаве пабудаваны новы стадыён для наймацнейшай каманды краіны - БАТЭ

5 ноября 2013

Антывандальныя сядзенні, Wi-Fi і восем пунктаў для відэаздымкі. Жыхары Барысава рыхтуюцца да свята - праз тры гады пасля закладкі падмурка пабудаваны новы стадыён для наймацнейшай каманды краіны - БАТЭ. Дата адкрыцця Барысаў-Арэны яшчэ не вядомая, але гэта пытанне некалькіх тыдняў ці нават дзён. Стадыён дазваляе праводзіць гульні любога еўракубкавага ўзроўню, акрамя фіналаў Лігі чэмпіёнаў і Лігі Еўропы. Раней барысаўчане вымушаны былі гуляць групавыя этапы еўратурніраў на стадыёне Дынама ў Мінску, які зараз закрыты на рэканструкцыю.


Ужо ў суботу БАТЭ можа гарантаваць сабе дзясяты тытул чэмпіёна краіны па футболе. Дзеля гэтага трэба не прайграць Тарпеда ў Жодзіне.