У Барысаве вызначыцца апошні ўдзельнік 1/4 фіналу Кубка Беларусі па футболе

5 декабря 2020

У мінулым сезоне гэтыя прынцыповыя сапернікі гулялі ў фінале Кубка Беларусі, зараз жа адзін з іх спыніцца на стадыі 1/8. У Барысаве сёння вызначыцца апошні чвэрцьфіналіст новага розыгрышу. БАТЭ прымае брэсцкае "Дынама". Барысаўчанам ужо дакладна не дапаможа Ягор Філіпенка, які аштрафаваны на два матчы. Ці ўдасца брэсцкаму "Дынама" ўзяць рэванш за паражэнне ў фінале Кубка? Стартавы свісток прагучыць у 18:45. Прамая трансляцыя на "Беларусь 5".