У барацьбу за медалі чэмпіянату свету па біятлоне ўступілі юніёры

19 февраля 2015

У барацьбу за медалі чэмпіянату свету па біятлоне ў Раўбічах  сёння ўступілі юніёры (біятланісты, чый узрост не перавышае 21 год). Першымі на трасу ў індывідуальнай гонцы на 12,5 кіламетра выйшлі  дзяўчаты. Беларускія біятланісткі засталіся па-за п'едэсталам. Пераможніцай стала ўкраінка Юлія Журавок. Лепшая сярод беларусак Анастасія Кунец 21-я. Усяго на турніры будзе разыграна 16 камплектаў медалёў. Тры ўжо знайшлі сваіх уладальнікаў. Акрамя індывідуальных гонак, біятланісты выступяць у спрынце, праследаванні і эстафеце.