У барацьбе за пуцёўку ў Сінгапур

28 сентября 2015

Вікторыя Азаранка, паспяхова стартаваўшы ва Ухане, захоўвае шанцы прабіцца на выніковы тэнісны турнір года. У першым крузе беларуска, нагадаем, выйграла ў амерыканкі Лорын Дэвіс 6:2, 7:6. У матчы другога раўнда 23-я ракетка свету заўтра выйдзе на корт супраць брытанкі Іаханы Конта. Раней тэнісісткі паміж сабой не сустракаліся. Прамую трансляцыю матча будзе весці тэлеканал "Беларусь 5". У выпадку поспеху Азаранка можа згуляць з першай сеянай румынкай Сімонай Халеп, якой саступіла ў чвэрцьфінале US Open. У мінулым сезоне Вікторыя прапусціла азіяцкую серыю турніраў, згуляўшы толькі ў Токіа. Значыць сёлета ў тэнісісткі ёсць выдатная магчымасць значна папоўніць скарбонку ачкоў і ўзняцца ў рэйтынгу WTA.