У Мiнску напярэдадні адбылася дзіцяча-юнацкая валейбольная ліга

1 апреля 2019
"Мяч над сеткай". У Мiнску напярэдадні адбылася дзіцяча-юнацкая валейбольная ліга. У турніры былі прадстаўлены 13 гарадоў. У фінальным этапе юныя спартсмены з Гродна перамаглі 3 каманды, у тым ліку з Мінска. Прадстаўнікі сталіцы занялі 3 месца  і сталі бронзавымі прызёрамі спаборніцтваў.

Турнір "Мяч над сеткай" праводзіцца штогод  сярод моладзі пяці ўзроставых катэгорый. Сёлета ўдзел у адборы ўзялі 56 каманд з усёй краіны.