У Балгарыі праходзіць чэмпіянат Еўропы па веласпорце на трэку

14 ноября 2020

Міхаіл Шэметаў фінішаваў 6-м у індывідуальным праследаванні, якое прайшло ў рамках чэмпіянату Еўропы па веласпорце на трэку. Яшчэ адзін наш спартсмен Дзяніс Мазур у гэтай дысцыпліне паказаў 9-ы вынік. У гэтыя хвіліны Арцём Зайцаў выступае ў паўфінале кейрына. Акрамя таго за медалі ў гонках па ачках пазмагаюцца Іна Савенка і Раман Раманаў.

Я. Каралёк - сярэбраны прызёр чэмпіянату Еўропы па велатрэку

Нагадаем, напярэдадні другі медаль нашай зборнай прынёс Яўген Каралёк. Ён стаў сярэбраным прызёрам у омніуме. Гэты від праграмы з'яўляецца алімпійскім і ў ім нашы спартсмены заваявалі ліцэнзію на гульні ў Токіа. Заўтра Каралёк у пары з Раманам Цішковым выйдзе на старт яшчэ адной алімпійскай дысцыпліны - медысана.