У БНТУ адкрылася зала па цяжкай атлетыцы ў гонар алімпійскіх чэмпіёнаў

18 сентября 2020
Спартыўную залу ў гонар алімпійскіх чэмпіёнаў па цяжкай атлетыцы адкрылі сёння ў Мінску ў Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце! Менавіта тут атрымлівалі адукацыю чэмпіён Гульняў у Пекіне Андрэй Арамнаў, чэмпіён свету  Яўген Ціханцоў, а студэнты гэтай вышэйшай навучальнай установы 18 разоў займалі першыя месцы ў рэспубліканскіх універсіядах. Адкрыццё новай спартыўнай інфраструктуры прымеркавалі і да 100-годдзя БНТУ.

Зала беларускіх чэмпіёнаў адкрыта і для наведвальнікаў. У федэрацыі гэтага віду спорту ўпэўненыя: яна зробіць цяжкую атлетыку сярод падрасталага пакалення яшчэ больш папулярнай.