У Бялградзе завяршаецца трэці этап Кубка свету па веславанні на байдарках і каноэ

4 июня 2017

Перад беларускімі веслярамі стаіць задача - трапіць на п'едэстал. Сёння ў Бялградзе завяршаецца трэці і апошні этап Кубка свету па веславанні на байдарках і каноэ. Прамую трансляцыю з Сербіі будзе весці тэлеканал "Беларусь 5". Пачатак у 11:30. Беларусы выступяць у 11 заездах. Нагадаем, напярэдадні нашы спартсмены заваявалі 3 узнагароды - усе яны былі вышэйшай вартасці. Адзначым, гэты этап Кубка свету стане добрай праверкай сіл для нашых весляроў перад галоўнымі стартамі сезона - чэмпіянатам Еўропы ў ліпені і сусветным форумам у жніўні.