У Бельгіі некалькі футбольных клубаў адмывалі грошы

14 октября 2018

Самая папулярная гульня ў свеце заўсёды была магнітам для рознага роду крымінальных элементаў. Вось на тыдні ў Бельгіі накрылі цэлую злачынную сетку. Паліцыя мае звесткі, што некалькі футбольных клубаў адмывалі грошы і ладзілі дагаворныя матчы. Праведзена 57 вобыскаў, некаторыя фігуранты: агенты, суддзі, футбалісты, трэнеры, бухгалтары і нават журналісты - арыштаваныя.

Сярод затрыманых - галоўны трэнер "Бруге" Іван Лека, суддзя сумна вядомага для беларусаў матча Лігі Еўропы "Зеніт" - "Дынама-Мінск" Себасцьен Дэльфер’ер.

Дарэчы, у кастрычніку мінулага года ўпершыню ў Беларусі быў вынесены прысуд аб дагаворных матчах. Абвінавачанымі па справе праходзілі 15 чалавек, 14 з іх прызналі віну цалкам. Двое атрымалі па тры гады абмежавання свабоды з накіраваннем у выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу.