У Беларусі завяршыўся чэмпіянат свету па хакеі

26 мая 2014
Напярэдадні на Мінск-Арэне прайшлі два заключныя матчы планетарнага форуму. У паядынку за бронзу шведы разграмілі чэхаў - 3:0. А ўжо ў 9 вечара на вуліцах Мінска амаль спыніўся рух, зніклі людзі… Расія і Фінляндыя наладзілі аматарам спорту не проста свята. За фіналам гульні назіралі Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, а таксама кіраўнік Таджыкістана Эмамалі Рахмон. Шайба Шырокава стала завязкай у заліхвацкім сцэнарыі мінскага фіналу. У выніку 5:2 - пятая вікторыя на чэмпіянатах свету ў гісторыі расійскай зборнай. На ўручэнні кубка Знарок ужо на лёдзе. Трафей ён паднімае разам з капітанам Аляксандрам Авечкіным. І толькі потым радуецца ўся каманда.
78-ы чэмпіянат свету па хакеі з шайбай аб'яўляецца закрытым, скажа пасля фіналу прэзідэнт IIHF Рэне Фазель, але спачатку ён гаворыць некалькі слоў на рускай.