У Беларусі ў самым разгары юніёрскі чэмпіянат свету па біятлоне

19 февраля 2015

Шостае месца Віктара Крыўко ў індывідуальнай гонцы - пакуль лепшы вынік выступлення нашай зборнай. Ад бронзы нашага біятланіста аддзяліла ўсяго 58 секунд. Першым у гэтай дысцыпліне стаў француз Арыстыд Бегу. Сярод юніёрак залаты медаль прымерыла ўкраінка Юлія Журавок. Лепшая сярод беларусак - Анастасія Кунец, яна - 21-я.

Дуня Здоўч, біятланістка зборнай Аўстрыі:

"Бегчы было проста выдатна перад такім натоўпам балельшчыкаў. Гэта было ўражліва. Бо яны падтрымліваюць шчыра. Сама траса даволі цяжкая, асабліва пад'ём у лесе. Але нам пашанцавала, таму што не было ветру. Так што гонка атрымалася на зайздрасць".

Заўтра трэці спаборніцкі дзень. У барацьбу за медалі зноў уступяць спартсмены да 19 гадоў. Першыя на старт у спрынце выйдуць дзяўчаты. Прамая трансляцыя пачнецца ў 9:55 на тэлеканале "Беларусь 5". Пасля ўзнагароджання медалі разыграюць юнакі.