У Беларусі сабраліся лепшыя баксёры планеты

30 мая 2013

Ужо заўтра ў Мінску афіцыйна стартуе чэмпіянат Еўропы па боксе. 1 чэрвеня ў Палацы спорту пройдзе цырымонія адкрыцця, і ў гэты ж дзень на рынг выйдуць першыя ўдзельнікі турніру. Пакуль жа спарстмены з 36 краін трэніруюцца ў Стайках. Наша каманда акрамя вопыту спартсменаў робіць стаўку і на родныя сцены.
У саставе беларускай зборнай на чэмпіянаце Еўропы - 10 чалавек. Сярод іх - нашы вядомыя баксёры Віктар Зуеў, Вазген Сафар'янц, Сяргей Карнееў. Беларусь будзе прадстаўлена ва ўсіх 10 вагавых катэгорыях, дзе адбудуцца спаборніцтвы.