"Лыжня-2017" сабрала больш як 500 магіляўчан

13 февраля 2017

Больш як 500 магіляўчан прынялі ўдзел у спаборніцтвах у Пячэрскім лесапарку. Вялікі флешмоб за здаровы лад жыцця сабраў тых, хто ўпершыню ўстаў на лыжы, і прафесійных спартсменаў. Сярод іх і сярэбраны прызёр Алімпіяды ў Ванкуверы біятланіст Сяргей Новікаў. Упершыню спаборніцтвы прайшлі ў 13 узроставых групах. Самаму юнаму ўдзельніку ўсяго 5 гадоў. Самаму вопытнаму ўжо 70.

Паднімалі баявы дух спартсменам салдацкай кашай і чаем з самавара.