У Беларусі афіцыйна адкрыўся біятлонны сезон - другім у гісторыі Кубкам Федэрацыі

17 августа 2018

За тры месяцы да старту 1-га этапу Кубка свету ў Беларусі сёння афіцыйна адкрыўся біятлонны сезон - другім у гісторыі Кубкам Федэрацыі

За тры месяцы да старту 1-га этапу Кубка свету ў Беларусі сёння афіцыйна адкрыўся біятлонны сезон - другім у гісторыі Кубкам Федэрацыі! На гарадской плошчы ў Навагрудку з гэтай нагоды прайшла ўрачыстая цырымонія адкрыцця моладзевых спаборніцтваў, у якой прынялі ўдзел ганаровыя госці, сярод іх - тытулаваныя біятланісты мінулых гадоў, у тым ліку і былая біятланістка зборнай Беларусі, ураджэнка Навагрудка Людміла Ананька!

Кубак Федэрацыі праводзіцца па аналогіі з этапамі Кубка свету з адпаведнай атмасферай, сістэмай акрэдытацыі, кветкавымі цырымоніямі і нават прэс-канферэнцыяй з удзелам усіх пераможцаў! У 1-м - летнім - у гісторыі Кубка Федэрацыі этапе прымуць удзел юнакі і юніёры з 6 абласных цэнтраў, а таксама каманда эксперыментальнай групы і каманда японскіх біятланістаў, якія ўжо два тыдні праводзяць трэніровачны збор на базе Наваполацкага вучылішча алімпійскага рэзерву. Тым часам на біятлоннай базе ў Навагрудку да 1-га этапу была праведзеная сур'ёзная рэканструкцыя, абнавілася інфраструктура.

Пераможцы ў пяці ўзроставых катэгорыях будуць вызначаныя на працягу двух спаборніцкіх дзён летняга этапу Кубка Федэрацыі. Астатнія 4 этапы будуць выключна зімовымі і пройдуць традыцыйна на біятлонных трасах наваполацкага вучылішча і спарткомплексу "Раўбічы"!