У Батумі працягваецца чэмпіянат Еўропы па цяжкай атлетыцы. Прамая трансляцыя ў 19:30

9 апреля 2019

У грузінскім Батумі  працягваецца чэмпіянат Еўропы па цяжкай атлетыцы. Сёння разыграюць два камплекты ўзнагарод, за адзін з якіх пазмагаюцца і нашы спартсмены. У вагавой катэгорыі да 73 кілаграмаў на памост выйдуць Іван Клім і Вадзім Ліхарад. Нагадаем, зараз у скарбонцы нашай каманды два вялікія медалі і два малыя. Чэмпіёнам Еўропы стаў Генадзь Лапцеў, бронзавай прызёркай - Юлія Асаёнак. Прамая трансляцыя з Грузіі  пачнецца сёння на "Беларусь 5" у 19:30.