У Баку праходзіць этап Кубка свету па скачках на батуце і тамблінгу

17 февраля 2019

Барацьба за Алімпійскія гульні - 2020 у Токіа пачалася. У Баку праходзіць этап Кубка свету па скачках на батуце і тамблінгу. У турніры ўдзельнічае каля 200 спартсменаў з 30 краін. Зборная Беларусі прадстаўлена поўным складам. Бакінскі Кубак з'яўляецца адным са спаборніцтваў, што кваліфікуе гімнастаў на Алімпіяду ў Японіі. У гэтыя хвіліны вызначаюцца пераможцы турніру ў скачках на батуце. Прамая трансляцыя на "Беларусь 5. Інтэрнэт". Завершаць этап Кубка свету фіналы ў сінхронных скачках. Прамы эфір гэтага віду праграмы на "Беларусь 5" у 13:00.