В. Азаранка стартуе ў адзіночным разрадзе на тэнісным турніры ў Берліне

15 июня 2021

Тэнісныя баталіі ў Берліне. Пасля паспяховага старту ў парным разрадзе Вікторыя Азаранка рыхтуецца правесці першы матч у адзіночным разрадзе на турніры серыі WTA. Прызавы фонд спаборніцтваў - 565 тысяч долараў. У першым раўндзе ў саперніцах  Андрэа Петкавіч з Германіі, яна на 129-й пазіцыі ў планетарным табелі, Азаранка  зараз на 16-ым радку. Спартсменкі перасякаліся раней на кортах чатыры разы, і пакуль у асабістых сустрэчах парытэт - 2:2. Ці атрымаецца сёння Вікторыі схіліць чашу вагаў у свой бок, даведаемся з прамой трансляцыі на тэлеканале  "Беларусь 5". Пачатак арыенціровачна ў 14:00.