В. Азаранка абгуляла Ю. Гатоўку на тэнісным турніры WTA ў Германіі

22 июня 2021

У першым крузе турніру серыі WТА з прызавым фондам крыху больш як 189 тысяч еўра сустрэліся дзве беларускі. Вікторыя Азаранка ўсё ж аказалася мацнейшай за Юлію Гатоўку - 7:5, 6:0. Свой наступны матч 14-я ракетка свету правядзе заўтра ў 1/8 фіналу з 56-м радком WТА францужанкай Алізэ Карнэ.