Адразу дзве беларускі прэтэндуюць на званне лепшай тэнісісткі адыходзячага года. Вікторыя Азаранка і Арына Сабаленка сярод шасці намінантак, выбранных Сусветнай жаночай тэніснай асацыяцыяй. На тытул лепшай таксама прэтэндуюць амерыканка расійскага паходжання Сафія Кенин, румынка Сімона Халеп, японка Наомі Осака і прадстаўніца Польшчы Іга Швентэк, паведамляе афіцыйны сайт WTA. Нагадаем, наша Арына выйграла тры турніры ў сезоне: у Досе, Остраве і Лінцы. У Чэхіі яна таксама заваявала трафей у парным разрадзе. А Вікторыі Азаранцы ў 2020 годзе не было роўных на турніры ў Цынцынаці, таксама экс першая ракетка свету дайшла да фіналу US Open. Прэтэндуе на перамогу Азаранка і ў намінацыі "Камбэк года". Вынікі галасавання журналістаў будуць аб’яўлены на наступным тыдні.
В. Азаранка і А. Сабаленка прэтэндуюць на тытул лепшай тэнісісткі 2020 года
3 декабря 2020













