У аўстрыйскім Хахфільцэне праходзіць жаночая спрынтарская гонка

8 декабря 2017

У гэтыя хвіліны на другім этапе Кубка свету па біятлоне ў аўстрыйскім Хахфільцэне праходзіць жаночая спрынтарская гонка. Лідары беларускай зборнай Дар'я Домрачава і Надзея Скардзіна стартавалі пад 71 і 79 нумарамі. Прамую трансляцыю вядзе тэлеканал "Беларусь 5". Мужчынскі спрынт ужо завяршыўся. Перамог нарвежац Ёханес Бё. Лепшы з нашых - Віктар Крыўко - на 61 радку.