У Аўстраліі стартаваў турнір Australian Open. На форуме выступяць чацвёра беларусаў

20 января 2020
Першы ў сезоне турнір серыі Вялікага шлема сёння пачаўся ў Мельбурне. Прызавы фонд спаборніцтваў блізкі да 23 мільёнаў долараў! У асноўную сетку Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі прабіліся 4 беларусы - па два прадстаўнікі ў жанчын і ў мужчын. Арыенціровачна праз паўтары гадзіны на корт выйдзе наша Аляксандра Сасновіч супраць бельгійкі Грыт Мінен. Першая ракетка Беларусі Арына Сабаленка стартуе найбліжэйшай ноччу сустрэчай з іспанкай Карлай Суарэс Навара. Таксама ўступіць у барацьбу моцная палова. Ілья Івашка паспрабуе прайсці паўднёваафрыканца Кевіна Андэрсана, а Ягор Герасімаў згуляе з нарвежцам Касперам Руудам. Завершыцца Australian Open другога лютага.