У Антхольцы стартуе сёмы этап Кубка свету па біятлоне
21 января 2021
У італьянскім Антхольцы сёння жаночай індывідуальнай гонкай стартуе сёмы этап Кубка свету па біятлоне. Беларусь прадставяць чатыры спартсменкі. Ірына Крыўко на трасу пойдзе 5-й, Дзінара Алімбекава - 28-й, у Алены Кручынкінай 42-гі нумар на біпе, Ганна Сола адправіцца на дыстанцыю 73-й. За ходам гонкі сачыце ў прамым эфіры на тэлеканале "Беларусь 5", пачатак трансляцыі ў 16:05.













