У амерыканскім Лэйк-Плэсідзе пройдзе першы ў сезоне этап Кубка свету па фрыстайле

19 января 2019

Стапрацэнтная гатовасць. Сёння ўначы па беларускім часе ў амерыканскім Лэйк-Плэсідзе пройдзе першы ў сезоне этап Кубка свету па фрыстайле. Сярод прэтэндэнтаў на медалі і беларускія лыжныя акрабаты. У жаночых спаборніцтвах выступіць адзіная наша спартсменка Аляксандра Раманоўская. Затое сярод мужчын на схіл выйдуць адразу пяцёра беларусаў: апроч алімпійскага чэмпіёна Антона Кушніра выступяць Максім Гусцік, Арцём Башлакоў, Дзмітрый Мазуркевіч і Павел Дзік.

Пасля Лэйк-Плэсіда фрыстайлісты адправяцца ў Маскву, дзе пройдзе другі этап. А 23 лютага наймацнейшыя лыжныя акрабаты збяруцца ўжо ў беларускіх Раўбічах.