У 16:20 на тэлеканале "Беларусь 5" жаночая эстафета ў праграме 5-га этапа Кубка свету па біятлоне

13 января 2018

Жаночая эстафета - сёння ў праграме 5-га этапа Кубка свету па біятлоне ў нямецкім Рупальдынгу. За нашу каманду выступяць Надзея Скардзіна, якая ўзяла Малы хрустальны глобус, атрымаўшы перамогу ў заліку індывідуальных гонак, а таксама Ірына Крыўко, Надзея Пісарава і трохразовая алімпійская чэмпіёнка Дар'я Домрачава. У 16:20 тэлеканал "Беларусь 5" пачне прамую трансляцыю з Рупальдынга.