У 16:00 глядзіце трансляцыю матча жаночай зборнай Беларусі па валейболе супраць каманды Грузіі

24 сентября 2017

Жаночая зборная Беларусі па валейболе правядзе сёння заключны матч групавога этапу чэмпіянату Еўропы. У 16:00 дзяўчаты пачнуць паядынак супраць каманды Грузіі - гаспадыні турніру. Прамую трансляцыю будзе весці тэлеканал "Беларусь 5". Учора беларускі саступілі італьянкам, а ў першым матчы выйгралі ў харватак і пакуль займаюць трэцяе месца ў квартэце. Пераможца чацвёркі адразу заваюе пуцёўку ў чвэрцьфінал, зборныя, якія зоймуць другое-трэцяе месца, прымуць удзел у стыкавых матчах.