У 14:15 тэлеканал "Беларусь 2" пачне прамую трансляцыю мужчынскай эстафетнай гонкі

23 февраля 2018

На старт выйдуць Антон Смольскі, Раман Ялётнаў, Сяргей Бачарнікаў і Уладзімір Чапелін. Апошнія ўжо прымалі ўдзел у змяшанай эстафеце, у якой беларусы занялі пятае месца. Будзем спадзявацца, наш мужчынскі квартэт натхніцца перамогай нашых дзяўчат і таксама завершыць сваё выступленне на Алімпіядзе годна! І сёння хварэем яшчэ за аднаго беларуса на Алімпіядзе. Ігнат Галавацюк прыме ўдзел у спаборніцтвах канькабежцаў на дыстанцыі тысяча метраў.