У 11 дзень Гульняў будзе разыграна 25 камплектаў узнагарод

16 августа 2016

Усяго ў 11 дзень Гульняў будзе разыграна 25 камплектаў узнагарод. У Беларусі ёсць нядрэнныя шанцы ў веславанні на байдарках і каноэ. Сочым за фіналам байдарак-двоек на 500 метраў. У лёгкай атлетыцы сёння выконваюць кваліфікацыю Вольга Сударава ў скачках у даўжыню, у кіданні кап'я - Таццяна Халадовіч і Таццяна Корж. У скачках з шастом будзе кваліфікавацца Ірына Якалцэвіч. У паўфінальным забегу на 400 метраў з бар'ерамі хвалюемся за Кацярыну Белановіч. Папярэднія забегі на 100 метраў з бар'ерамі правядуць Аліна Талай, Кацярына Паплаўская. У цяжкай атлетыцы Аляксей Мжачык выступіць у катэгорыі больш як 105 кілаграмаў.