У 10-ты дзень юнацкіх Алімпійскіх гульняў беларусы не папоўнілі скарбонку ўзнагарод

17 октября 2018

Прычым адразу два спартсмены спыніліся за крок ад п'едэстала. Ягор Чуйко паказаў чацвёрты вынік у трайным скачку. Не пашанцавала і Ганне Каменшчыкавай у мастацкай гімнастыцы. Той жа чацвёрты радок. У актыве беларускай зборнай дзевяць медалёў.